Фота status-media.com.

15 маладых спецыялістаў-медыкаў сёлета прайшло на Мядзельшчыну.

Сярод іх чатыры доктары і два інтэрны.

У Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы для іх правялі сустрэчу, дзе пазнаёмілі маладых спецыялістаў з іх правамі і абавязкамі, распавялі аб ільготах і выплатах, замацавалі за імі спецыялістаў з досведам, якія дапамогуць па першым часе, паведамляюць у мясцовым райвыканкаме.

• Текст доступен на языке: Русский