Сабака Багдан у ветэрынарнага доктара. Фота vk.com/vilcat

Пра тое, што ў Даўгінаве нехта моцна збіў сабаку і ўкінуў у вулічную прыбіральню, мы пісалі ўчора ўвечары, 19 жніўня.

Тады ж вілейскія валанцёры звярнуліся ў сацсетках з просьбай дапамагчы грашыма на лячэнне і ўтрыманне сабакі Багдана на анлайн-пляцоўцы molamola.by.

За ноч неабыякавыя людзі пералічылі дзвесце рублёў – суму, патрэбную на лячэнне і ўтрыманне.

Вілейскія валанцёры шчыра дзякуюць усім.

 

• Текст доступен на языке: Русский