З сезону-2019/2020 федэрацыя хакея Беларусі ажыццяўляе вялікі праект па прасоўванні нацыянальнага чэмпіянату. Адным са значных крокаў для гэтага стаў брэндынг «Парыматч-Экстралігі», у рамках якога ўсе клубы бясплатна атрымалі абноўленыя лагатыпы і дызайнерскія камплекты гульнявой формы.

Партнёрам ФХБ у гэтым праекце стала вядучая расійская студыя дызайну Quberten. Таксама падтрымку федэрацыі аказала букмекерская кампанія «Парыматч», з якой у чэрвені 2019 года быў заключаны дагавор аб супрацоўніцтве.

Для прэзентацыі праекта на «фінал чатырох» Кубка Салея ў Оршу прыехалі арт-дырэктары студыі Quberten Міхаіл Анціпін і Андрэй Гарбуноў. Таксама ў прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня ФХБ Генадзь Савілаў і кіраўнік па стратэгічнаму маркетынгу «Парыматч» Ільяс Айліслі.

Лагатып «Дынама-Маладзечна» – гэта манаграма з літар «Д» і «М». У лагатыпе ёсць відавочныя дасылкі да класічнай «Д», але ў той жа час гэта зусім новы знак, які не з’яўляецца ўласнасцю таварыства «Дынама».

Фота і ілюстрацыі: прэс-служба «Дынама-Маладзечна».

• Текст доступен на языке: Русский