На Маладзечаншчыне пачалася акцыя ДАІ «Маленькі пасажыр – вялікая адказнасць»

Акцыю работнікі ДАІ пачалі ад 18 жніўня. І працягнецца яна да 24.

Канец летніх канікул і пачатак новага навучальнага года – час, калі дзецям на дарозе пагражае асаблівая небяспека.

Дзяцей актыўна перавозяць з месцаў адпачынку асабістым транспартам і ў складзе арг анізаваных групаўтобусамі.

Не менш важнай акалічнасцю з’яўляецца страта за час летніх канікул дзецьмі навыкаў бяспечных паводзін на дарозе ва ўмовах высокай інтэнсіўнасці руху аўтатранспарту.

За сем месяцаў гэтага года ў Мінскай вобласці з удзелам дзяцей зарэгістравалі 31 аварыю, у якой адзін непаўнагадовы загінуў і 39 атрымалі траўмы.

З удзелам дзяцей-пасажыраў адбылося 16 ДТЗ, у якіх 25 – траўмаваныя.

На Маладзечаншчыне ад пачатку бягучага года зарэгістравалі адно ДТЗ з удзелам непаўналетняга, у якім дзіця атрымала цялесныя пашкоджанні.

На цяжар наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў ўплывае тая акалічнасць, што шэраг дарослых удзельнікаў дарожнага руху пры перавозцы дзяцей грэбуюць выкарыстаннем пасіўных сродкаў бяспекі – автокрэслаў, бустараў, спецыяльных падушак; альбо перавозяць малалетніх дзяцей у дзіцячых утрымлівальных прыладах, не прысцёгваючы.

У мэтах своечасовага рэагавання на  абстаноўкудзіцячай бяспекі ў дарожным руху, папярэджання і зніжэння цяжару наступстваў ДТЗ з удзелам непаўналетніх, ДАІ Маладзечна ад 18 па 24 жніўня праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Маленькі пасажыр – вялікая адказнасць! ».

Работнікі ДАІ будуць правядуць рэйды, пракантралююць, як кіроўцы выкарыстоўваюць дзіцячыя утрымліваючыя прылады пры перавозцы непаўналетніх пасажыраў.

Парушальнікаў прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

ДАІ нагадвае, што за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч.5 ст.18.14 КаАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да кіроўцы накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да чатырох базавых велічынь – да 102 рублёў.

А за паўторнае парушэнне на працягу года штраф складзе да да 204 рублёў.

Паважаныя кіроўцы! Ад сітуацыі, якая раптоўна можа паўстаць на дарозе, не застрахаваны ніхто. Паклапаціцеся загадзя пра сваіх пасажыраў.

Перавозьце дзяцей толькі ў спецыяльных утрымлівальных прыладах, прасачыце за тым, каб і ўсе дарослыя былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

• Текст доступен на языке: Русский