У Смаргоні на пажары загінуў мужчына

Пажар здарыўся ў вёсцы Шчопаны, што ў Сольским сельсавеце на Смаргоншчыне.

Пра яго выратавальнікам паведамілі пасля 17.00. Гарэў жылы дом. Агонь знішчыў дыван на кухні і частку падлогі.

Загінуў 59-гадовы гаспадар дома.

Прычыну пажара высвятляюць.

• Текст доступен на языке: Русский