Фота variety.com

Лана Вачоўскі плануе напісаць сцэнар і здымаць чацверты фільм «Матрыцы». Кіяну Рыўз і Кэры-Эн Мос, якія сыгралі галоўныя ролі Нэа і Трыніці адпаведна, таксама плануюць прыняць ­удзел у праекце.

«Уорнэр Бразэрс» і «Віладж Роадшаў Пікчэрз» будуць займацца распаўсюджаннем фільма. Старшыня «Уорнэр Бразэрс» Тобі Эмэрых выступіў з заявай, што кінакампанія гатовая да гэтага праекта.

– Мы не маглі быць больш узрушаныя, калі зноў пачнём працу над «Матрыцай» разам з Ланай, – сказаў Эмерых. – Лана – сапраўдны фантазёр, незвычайны і арыгінальны творчы рэжысёр. Мы ў захапленні ад таго, што яна піша, як стварае гэту новую частку ў сусвеце «Матрыцы».

Акрамя Ланы Вачоўскі, сцэнар будзе пісаць Аляксандр Хэман і Дэвід Мітчэл. Крыніцы «Вэраіці» кажуць, што фільм пачнуць распрацоўваць у пачатку 2020 года.

Апошнія пару гадоў «Уорнэр Бразэрс» спрабуе знайсці спосаб вярнуць «Матрыцу», але спыненне рэалізацыі правоў затармазіла праект. За апошнія пару месяцаў у студыі з’явілася магчымасць зноў адрадзіць кінастужку. Прычым Кіяну Рыўз цяпер стаў папулярным акцёрам – гэтым летам ён падарваў медыясупольнасць сваімі ролямі у фільмах «Джон Уік 3» і «Гісторыя цацак 4». А сцэнарый да чацвертай «Матрыцы» ад Ланы Вачоўскі ўзмацніў хваляванне фанатаў.

Падрабязнасці сюжэту пакуль невядомыя. Невядома і імя акцёра, які будзе Морфіўсам. Яго ў трылогіі сыграў Лоўрэнс Фішбарн. Крыніцы паведамляюць, што гэту ролю могуць аддаць маладым выканаўцам.

Тры папярэднія фільмы «Матрыцы» сумесна зарабілі больш за 1,6 мільярда долараў у сусветным пракаце. Усе тры былі напісаныя і рэжысёрам Ланай, і яе сястрой Лілі.

– Многія ідэі, якія мы з Лілі вывучалі 20 гадоў таму пра нашу рэчаіснасць, цяпер яшчэ больш актуальныя. Я вельмі рада, што гэтыя героі вярнуліся, удзячная за яшчэ адзін шанец працаваць са сваімі сябрамі, – сказала Лана Вачоўскі.

• Текст доступен на языке: Русский