Фота ki-news.ru

21 жніўня планава адключаць электрычнасць у 20 раёнах Міншчыны, у тым ліку ў некаторых населеных пунктах нашага рэгіёна, паведамляюць на сайце Мінскэнерга.

Працы пачынаюцца раніцай у прамежкучасу ад васьмі да дзесяці гадзін. І закончацца ў 16.00-18.00.

Глядзіце, дзе не будзе электрычнасці

У Даўгінаве на Вілейшчыне. Але не ва ўсім паселішчы. Толькі на вуліцы Цэнтральнай у дамах ад 9 да 32. Тут будуць рамантаваць высокавольтныя лінііі.

На Валожыншчыне чакаюцца перабоі з электрычнасцю ад 9.00 да 17.00 ў Ракаве на вуліцах Заслаўская, Пушкіна, Паштовая, 8 Сакавіка, Радашкавіцкай. Абясточаць таксама вёску Шулавічы.

На Маладзечаншчыне не будзе электрычнасці ў Мароськах. А таксама на вуліцы Цэнтральнай (дамы 1-49) у вёсцы Жарлакі.

Ад 9.30 да 16.30 сёння не будзе святла ў Мядзеле на вуліцы Вяршыла (дамы 11-27), а таксама ў вёсцы Старой Мядзельскага раёна.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский