Спраўлялі патрэбу і пілі спіртное ў недазволеных месцах. За што ў мінулыя выхадныя штрафавалі маладзечанцаў

Ад 16 да 18 жніўня міліцыя Маладзечна правяла спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Правапарадак». За два дні выявілі каля трохсот адміністрацыйных правапарушэнняў.

Большасць правапарушэнняў звязана з распіваннем спіртных напояў у грамадскіх месцах, а таксама са з’яўленнем грамадзян у стане алкагольнага ап’янення. За гэта склалі 75 пратаколаў.

Упадабаныя месцы для выпіўкі ў маладзечанцаў – двары жылых дамоў і запраўкі. Збіраюцца кампаніі і ў спальных мікрараёнах горада.

Нецвярозыя людзі шумяць, б’юцца, а на заўвагі жыхароў праяўляюць агрэсію.

Як паказвае практыка, практычна кожныя выхадныя на лінію 102 паступаюць паведамленні ад работнікаў заправак аб супрацьпраўных дзеяннях наведнікаў. Таму такія аб’екты міліцыянеры парадку ўжо даўно ўзялі пад асаблівы кантроль. Радзей выбіраюць гарадскія паркі і скверы.

У адной з кампаній дарослыя частавалі моцнымі напоямі непаўналетніх. Усіх вінаватых будуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

За дробнае хуліганства ў поле зроку міліцыі трапіў дзясятак чалавек. У большасці выпадкаў фігурантаў заспелі, калі тыя спраўлялі патрэбу ва неўстаноўленым месцы. Як правіла, паблізу забаўляльных устаноў у цёмны час сутак. У дачыненні да парушальнікаў склалі пратаколы па арт. 17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Актуальнай для Маладзечанскага раёна застаецца праблема траўматызму на аб’ектах чыгуначнага транспарту. За пераход пуці ва неўсталяваным месцы ў дачыненні да пяці грамадзян склалі пратаколы, правялі прафілактычныя гутаркі.

Міліцыя ва ўзмоцненым рэжыме кантралявала дарожную бяспеку. За выхадныя ДАІ выявіла больш за 180 правапарушэнняў. Дарожная міліцыя правярала наяўнасць тэхагляду, дзіцячых аўтакрэслаў.

Злавілі» двух п’яных кіроўцаў і восем бяспраўнікаў.

Міліцыянеры праверылі таксама па месцы жыхарства больш за 230 раней судзімых. Не ўсе з іх знаходзіліся ў патрэбны час дома. Некаторыя былі нецвярозыя.

• Текст доступен на языке: Русский