Што пагражае ілжэмінёрам

Ад пачатку года ў Беларусі зафіксавалі звыш 30 ілжывых паведамленняў аб небяспецы. За гэты ж перыяд 2018 года іх было ў два разы менш.

Часцей за ўсё паведамляюць па тэлефоне або на электронныя скрыні тых аб’ектаў або арганізацый, якія быццам бы мініруюць. Гэта гандлёвыя цэнтры, вакзалы, кінатэатры, станцыі метро, ​​школы.

Пры гэтым ні адзін такі факт не пацвердзіўся.

Калі спецыялісты агледзелі будынкі, падазроных і небяспечных прадметаў не знайшлі.

Падобныя выхадкі дорага абыходзяцца дзяржаве і для вінаватых небяспечныя наступствамі.

У чарговы раз МУС нагадвае, што за ілжывае паведамленне аб небяспецы прадугледжаная крымінальная адказнасць, якая надыходзіць ад 14 гадоў.

Ілжэмінёрам пагражае пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Таксама яны мусяць кампенсаваць грошы, затрачаныя экстранымі службамі на правядзенне спецыяльных дзеянняў і праверачных мерапрыемстваў.

Ад пачатку года Следчы камітэт распачаў 35 крымінальных спраў аб заведама непраўдзівых паведамленнях пра небяспеку.

Спецыяльныя службы нясуць немалыя матэрыяльныя выдаткі. Акрамя таго, у гэты час можа адбыцца рэальнае здарэнне.

Ілжывае паведамленне аб небяспецы на буйным аб’екце можа справакаваць паніку, у выніку якой не выключаныя трагічныя наступствы.

Органы ўнутраных спраў маюць дастаткова тэхнічных і аператыўных магчымасцяў, каб знайсці падобных парушальнікаў.

• Текст доступен на языке: ruРусский