Усіх, хто любіць Маладзечна, хоча даведацца пра яго больш і дзяліцца сваімі ведамі з іншымі, запрашаюць у Школу амбасадараў горада.

– Гэта курс-прыгода, курс-падарожжа па знаёмых вуліцах – і магчымасць зірнуць на іх іншымі вачыма! – кажуць арганізатары

У рамках курса ўдзельнікі:

  • даведаюцца больш пра Маладзечна
  • камандамі распрацуюць крэатыўныя маршруты па горадзе
  • збяруць ідэі для новага выпуску крэатыўнай карты Маладзечна

Пасля правядзення курса ўсе распрацаваныя экскурсіі правядуць для жыхароў Маладзечна.

Першыя заняткі – 31 жніўня.

Далей заняткі будуць праводзіць па выхадных або ў вячэрні час: усяго восем заняткаў па дзве гадзіны

Месца правядзення: адукацыйны цэнтр «Адкрытая прастора», вуліца Валынца 12Б/ 1-1.

Удзел у курсе бясплатны.

Пры наяўнасці вялікай колькасці жадаючых адбор удзельнікаў адбудзецца на конкурснай аснове. Для ўдзелу трэба запоўніць кароткую анкету да 25 жніўня.

Выкладчык курса: Вольга Лемантовіч – гісторык і атэставаны экскурсавод.

Курс праводзіцца Рэспубліканскім маладзёжным грамадскiм аб’яднаннем «Некст стоп – нью лайф» у супрацоўніцтве з адукацыйным цэнтрам «Адкрытая прастора».

• Текст доступен на языке: ruРусский