Фота k-w-a.ru.

ДАІ Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня па 5 верасня праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці». А 30 жніўня – адзіны Дзень бяспекідарожнага руху пад дэвізам «Бяспечная дарога ў школу – задача дарослых! ».

Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на сённяшні дзень застаецца актуальнай. За сем месяцаў гэтага года ў Мінскай вобласці з удзелам дзяцей зарэгістравана 31 аварыя (2018-50), у якой адзін непаўнагадовы загінуў (2018-6) і 39 (2018-51) атрымалі траўмы.

З удзелам дзяцей-пасажыраў адбылося 16 ДТЗ (2018-18), у якіх 25 (2018-19) – траўмаваныя, (2018-6 загінула). 11 ДТЗ адбыліся па віне саміх дзяцей.

На Маладзечаншчыне зарэгістравалі адно ДТЗ (2018-1) з удзелам непаўналетняга раварыста, у якім дзіця атрымала цялесныя пашкоджанні.

Так, 2 ліпеня каля 17.30 у г. Маладзечне кіроўца на Пежо 407, рухаючыся па дваровай тэрыторыі д.118 вул. В.Гасцінец, у напрамку вул. Гарадоцкай, наехаў на 10-гадовага раварыста, жыхара Маладзечна, навучэнца трэцяга класа ДУА «Сярэдняя школа № 14 г. Маладзечна». Хлопчык выехаў на праезную частку з-за будынка электрашчытавой.

У выніку ДТЗ непаўнагадовага шпіталізавалі ў дзіцячую ЦРБ.

У сувязі з заканчэннем летніх канікул і пачаткам новага навучальнага года, у мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей і падлеткаў ДАІ праводзіць акцыю «Увага – дзеці».

Работнікі ДАІ выступяць у працоўных калектывах, на школьных лінейках.

Падчас акцыі ДАІ просіць кіроўцаў у светлы час сутак рухацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці), быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі.

За парушэнне патрабаванняў п.166.9 ПДР у адносінах да кіроўцаў ужываецца адміністрацыйнае спагнанне ў адпаведнасці з ч.3 ст.18.14 КаАП Рэспублікі Беларусь (штраф да 2 Б.В.) – да 51 рубля.

У ходзе мерапрыемства міліцыянеры і работнікі адукацыі правядць рэйды па выяўленні парушэнняў ПДР дзецьмі і прыцягненні дарослых да адміністрацыйнай адказнасці па ст.9.4 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Пракантралююць выкананне патрабаванняў правілаў перавозкі дзяцей на індывідуальных аўто і падчас групавых паездак.

ДАІ просіць бацькоў прыняць меры, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў з дзецьмі, не пакідаць із без нагляду на дарозе і быць прыкладам у выкананні ПДР.

• Текст доступен на языке: ruРусский