Валожынскі РАУС устанаўлівае месцазнаходжанне без вестак прапаўшага Аляксея Сцяпанавіча Пратасевіча. Мужчына знік 16 жніўня. Апошні раз яго бачылі каля 19 гадзін. Ён выехаў на ровары з працы, у кірунку дома, аднак да гэтага часу да месца жыхарства не прыбыў і пра яго месцазнаходжанне нічога невядома.

Прыкметы: на выгляд 35 гадоў, рост каля 170 см, валасы светла-русыя, кароткая стрыжка, голас глухі, гаворка ясная, ходзіць хутка, памер абутку 42-43.

Пры сабе мае дарожны ровар тыпу «Бусел» сіняга колеру з кошыкам на багажніку, мабільны тэлефон.

Грамадзяне, якія ведаюць што-небудзь пра месцазнаходжанне Аляксея Пратасевіча,  тэлефануйце па тэл. (8-01772) 5-53-02, (8-01772) 5-40-21; моб. тэл. (8029) 685-53-02, (8029) 827-66-40, (8029) 152-22-98.

• Текст доступен на языке: Русский