Фота iz.ru.

Ад 7 па 17 жніўня ў рэгіёне ДАІ ладзіла прафілактычную акцыю «Дзяржтэхагляд».

У Вілейскім раёне за час акцыі  прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 81 кіроўцу, паведамляюць у райвыканкаме.

З іх за паўторнае парушэнне на працягу года – 25 кіроўцаў.

Усяго ў Беларусі выявілі звыш 14 тысяч транспартных сродкаў без тэхагляду: больш за ўсё ў Мінскай вобласці (2981), Мінску – (2243) і Віцебскай вобласці (2079).

За кіраванне аўтамабілямі, якія не прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд,прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ад 25,50 да 76,50 рублёў.

За паўторнае дадзенае правапарушэнне на працягу года – ад 51 да 127,50 рублёў.

• Текст доступен на языке: ruРусский