У Ашмянах сям’я з малымі дзецьмі выратавалася з пажару (Фота)

21 жніўня, каля шасці раніцы ашмянскім выратавальнікам паведамілі пра пажар па вуліцы Фрацішканскай у Ашмянах.

Праз тры хвіліны спецыялісты былі на месцы здарэння. У прыватным жылым доме заўважылі густое задымленне.

Высветлілася, што тут пражывае сям’я з малымі дзецьмі: аднаму – год, другому – тры. Ноччу сям’ю разбудзіў гук аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. У доме адчуваўся пах дыму.

Жонка з дзецьмі выйшла на вуліцу, а муж патушыў пажар падручнымі сродкамі.  Ратавальнікі пралілі вадой сцяну і столь, каб ўзгаранне не аднавілася.

Агонь пашкодзіў сцяну і столь. Пацярпелых няма.  Мяркуюць, пажар здарыўся з-за кароткага замыкання электраправодкі.

• Текст доступен на языке: ruРусский