SCIENCE PHOTO LIBRARY.

Навукоўцы з Нідэрландаў распрацавалі аналіз крыві, які дазваляе не толькі ацаніць агульны стан вашага здароўя, але і з высокай імавернасцю прадказаць, ці памраце вы сваёй смерцю ў найбліжэйшыя 10 гадоў.

Гэта стала магчымым пасля маштабнага даследавання, падчас якога медыкі падрабязна вывучылі аналізы крыві з 12 розных еўрапейскіх баз даных. Агулам былі прааналізаваныя ўзоры крыві 44 тысяч чалавек.

Медыкам удалося выявіць усяго 14 біямаркераў, якія ацэньваюць імавернасць смерці ад любых натуральных прычын — ад ішэмічнай хваробы сэрца да раку лёгкіх, — і на іх аснове распрацаваць агульны «індэкс смерці».

У той жа час аўтары працы падкрэсліваюць, што высокі «індэкс смерці» не варта ўспрымаць як непазбежны смяротны прысуд. Біямаркеры толькі ацэньваюць бягучы стан здароўя і паказваюць на высокую рызыку развіцця тых ці іншых небяспечных захворванняў — аднак яго можна знізіць, калі істотным чынам змяніць звыклы стыль жыцця.

Для пацыентаў любога ўзросту аналіз 14 біямаркераў дазваляе прадказаць імавернасць смерці ў найбліжэйшыя 5-10 гадоў з дакладнасцю, якая перавышае 83%.

• Текст доступен на языке: ruРусский