Фота menslife.com

18 жніўня дзіцячы цэнтр «Надзея» наведаў з афіцыйным візітам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў спадар Ахмед Мангуш Альтэнэйджы.

Ён пазнаёміўся з дзейнасцю дзіцячага цэнтра, пагутарыў з беларускімі дзецьмі, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і лечацца ў Цэнтры.

У музеі цэнтра. Фота забяспечанае дзіцячым цэнтрам “Надзея”.

Ад госця дзеці атрымалі падарункі: заплечнікі з наборам канцылярскіх тавараў і фінікі.

Правялі сустрэча-знаёмства «Сябруюць людзі ўсёй Зямлі», спартыўнае свята «Вясёлка дружбы». Госці наведалі музей «Надзеі».

• Текст доступен на языке: ruРусский