Сям’я з Маладзечаншчыны хацела прадаць дзіцячае крэсла. А страціла амаль 500 рублёў

Мужчына паведаміў у міліцыю Маладзечна, што ў яго з карткі зніклі грошы, піша БелТА.

Высветлілася, што жонка заяўніка размясціла ў сацсетках аб’яву аб продажы дзіцячай мэблі.

На яго адгукнуўся карыстальнік пад нікнэймам Уладзіслаў Іванавіч. Ён распавёў прадаўцу, што нібыта знаходзіцца за мяжой і аплату за дзіцячы крэселка можа перавесці толькі на карту.

Жанчына адправіла пакупніку праз асабістае паведамленне рэквізіты банкаўскай карткі мужа. Неўзабаве махляр адказаў, што плацёж не праходзіць, і паабяцаў прыехаць за крэселка асабіста і разлічыцца на месцы.

На наступны дзень з карт-рахунку заяўніка зніклі Br492.

Высветлілася, што IP адрас пакупніка знаходзіцца за межамі Беларусі. У дзеяннях зламысніка ўгледжваецца склад злачынства, прадугледжанага ст.212 (крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі) КК.

Матэрыялы па гэтым факце перададзеныя ў Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта.

 

 

 

• Текст доступен на языке: ruРусский