Хутка – 1 верасня. Большасць дзяцей рэгіёна па традыцыі пойдуць у школу з букетамі кветак. А вось школьнікі Германіі замест звыклых для нас гладыёлусаў бяруць пакунак з ласункамі і цацкамі.

Хочаце даведацца яшчэ некалькі цікавых фактаў пра немцаў і Германію? Чытайце і параўноўвайце.

  1. Немцы любяць адзначаць святы па-за сценамі свайго дома. Напрыклад, у кавярні, рэстаранах, на прыродзе ці ў паездцы па іншых краінах.
  2. На нямецкіх вуліцах няма платоў. Менавіта платоў у нашым разуменні – настолькі высокіх, каб можна было абараніць дом ад цікаўных поглядаў. У немцаў яны такія, што можна ўбачыць вуліцу і суседзяў.
  3. У стандартным нямецкім доме няма фіранак на вокнах. Папулярныя дзверы і вокны са шклянымі вітражамі да падлогі, праз іх можна глядзець на тэрасу. Кажуць, калі на вокнах фіранкі, значыць, у доме жывуць не немцы.
  4. Жыхары Германіі з інваліднасцю працуюць нараўне са звычайнымі людзьмі.

  5. Пра нямецкую бюракратыю ўжо складаюць легенды. Усюды патрабуецца афіцыйны дакумент.
  6. У нямецкай пары кожны сам за сябе плаціць, нават у рэстаране або краме.
  7. Не раней за 30 год – такі пераважны ўзрост уступлення ў шлюб.
  8. Немцы непатрабавальныя. Калі дома раптам не згатаваная вячэра, скандалу не будзе. А пара ахвотна паесць у кавярні або ў рэстаране.

  9. Немцы свядома не вырошчваюць і не збіраюць ягады. Калі ў садзе растуць парэчкі, вішні, агрэст, то імі сілкуюцца толькі птушкі. Але гэты пункт не датычыцца клубніц. Немцы за плату збіраюць іх на спецыяльных палях.
  10. Немцы любяць спаржу.
  11. Шлях немца да працы штодня можа быць большы за дзвесце кіламетраў. Пры гэтым ён не думае мяняць ні месца жыхарства, ні працу.
  12. Касіць траву перад домам у выхадныя дні можна не раней за восем гадзін раніцы. Да гэтага часу шумець забаронена па законе.
  13. Для немцаў сабакі і кошкі, як дзеці.
  14. Немцы любяць праходзіць розныя медыцынскія абследаванні.
  15. Любімыя захапленні большасці немцаў – футбол і аўтамабілі.
  16. Працоўная дзейнасць немцаў няспешная, але эфектыўная, праходзіць па загадзя зацверджаных планах. Як прыгадваюць людзі, якія працавалі з імі разам, немец усё робіць дакладна па тэхналогіі. І калі ў інструкцыі напісана, напрыклад, пасля пакрыцця дошкі лакам, другі слой класці толькі праз гадзіну, яны так і зробяць.

  17. За сабаку ў доме немцы павінны плаціць падатак.
  18. Насуперак высокім цэнам на тытунёвыя вырабы, многія жыхары кураць усюды: у дамах, грамадскіх месцах, на дзіцячых пляцоўках.
  19. Нямецкія цягнікі часта спазняюцца.
  20. У крамах у Германіі цяжка купіць паўсалодкае чырвонае віно. Прадаюць, у асноўным, салодкае і сухое. Але піва – пад любыя перавагі.
  21. У нямецкіх “Макдональдсах” рэдка можна ўбачыць чаргу.
  22. Нямецкая медыцына прадстаўленая пераважна прыватнай практыкай.

  23. Паслугі псіхатэрапеўтаў у Германіі карыстаюцца вялікім попытам.
  24. Добры вячэрні адпачынак для немца – пасядзець з куфлем віна ці піва перад тэлевізарам. У адзіноце.
  25. Выхадныя немцы часта праводзяць, падарожнічаючы на вонвагенах – дамах на колах. Для сем’яў з дзецьмі гэта неабходны транспарт.
  26. Нямецкія дзеці любяць есці бульбу фры з маянэзам.
  27. Калі вы будзеце купляць цыгарэты ў краме, то ў вас могуць спытаць пашпарт, а для аўтамата спатрэбіцца картка, дзе пазначаны ваш узрост.
  28. Многія жыхары Германіі належаць да якога-небудзь клуба. Гэта могуць быць клубы аматараў яхт, зборшчыкаў грыбоў, рыбалкі, стральбы з лука. У кожнага клуба ёсць памяшканне для сходаў. Штомесяц трэба плаціць членскі ўнёсак і ўдзельнічаць у дзейнасці клуба.
  29. У немцаў няма традыцыі сушыць бялізну на балконе. Яны выкарыстоўваюць спецыяльную сушыльную машыну або звычайную сушылку.
  30. Прастытуцыя ў краіне абсалютна легальная. Грамадзянам, старэйшым за 18 гадоў, можна наведваць публічны дом. Прадстаўніцы гэтай прафесіі атрымліваюць афіцыйнае працаўладкаванне і сацыяльны пакет.

  31. У Германіі прадаўцамі часта працуюць маладыя хлопцы.
  32. Калі ў суседзяў шум, той немец не будзе ўмешвацца, ён проста выкліча паліцыю.
  33. Немцы выконваюць парадак ва ўсім. Яны сартуюць смецце і збіраюць усё асобна: паперу, пластмасу, шкло (падзяляючы па колеры), харчовыя адходы, вопратку і абутак.
  34. Пры яздзе ў вячэрні час раварыст павінны карыстацца асвятляльнымі прыборамі, інакш яго могуць аштрафаваць.
  35. У краіне дзейнічае падатак на царкву.
  36. Выгульваючы сабаку, немцы ходзяць за ім з пакецікам і падбіраюць адходы жыццядзейнасці.

  37. Амаль ва ўсіх нямецкіх гарадах і вёсках праводзяцца кірмашы.
  38. Фабрыкі і буйныя заводы працуюць у тры змены: раніцай, днём і ўвечары. Бывае, што чалавек працуе сем дзён на тыдзень. Напрыклад, у суботу ў яго ранішняя змена, а ў нядзелю ён ужо ідзе ў начную.
  39. У адпачынку немцы прачынаюцца рана. Ім такі рэжым звыклы.
  40. За недакурак цыгарэты, кінуты ў неналежным месцы, могуць аштрафаваць.

• Текст доступен на языке: Русский