Фота kp.ua.

Да нас у рэдакцыю звярнуўся маладзечанец Аляксандр Салагуб з просьбай павіншаваць 25 жніўня ўсіх шахцёраў з прафесійным святам.

«У апошнюю нядзелю жніўня ўсе шахцёры адзначаюць прафесійнае свята. Як прадстаўнік шахцёрскай дынастыі хачу павіншаваць сваіх калег.

У гэтыя дні ў Палацы культуры ў Маладзечне ладзяць маю фотавыставу. Тут сярод іншых здымкаў ёсць партрэты шахцёраў-гарнякоў, знятых у забоі на Данбасе. Завітайце, каб паглядзяць і зразумець, якая нялёгкая наша праца.

Ведаю, што на Маладзечаншчыне ёсць мужчыны, якія былі шахцёрамі. Таму ўсіх іх са святам. А «Рэгіянальнай газеце» дзякую за магчымасць павіншаваць калег» – піша чытач.

• Текст доступен на языке: Русский