У Ільі згарэў гараж разам з машынай

Пра пажар вілейскім выратавальнікам паведамілі 23 жніўня, ў пятніцу, каля 12.00. Агонь заўважыў унук гаспадара.

Калі выратавальнікі прыехалі на месца, гарэла чатыры гаспадарчыя будынкі пад адным дахам.

У выніку цалкам згарэў хлеў з дровамі і гараж з машынай «Аўдзі-80».

Яшчэ два будынкі пацярпелі: згарэлі дахі на лазні і хляве, дзе стаяла свойская жывёла.Жывёл вывелі самі гаспадары.

– Па папярэдніх дадзеных, пажар пачаўся ў гаражы, – кажа старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС Дзмітры Кляшняк. – Прычыну пакуль устанаўліваюць. Дакладна вядома, што гэта быў не падпал.

• Текст доступен на языке: Русский