Шукаюць маладзечанца, які ўхіляецца ад службы ў войску

Маладзечанскія следчыя шукаюць 22-гадовага маладзечанца Максіма Зянкевіча.

Як паведамляе Маладзечанскі РАСК, маладога чалавека шукаюць за здзяйсненне злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 435 – ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу.

Хлопец зарэгістраваны па адрасу: Маладзечна, вуліца Крынічная, 45-20.

Следчыя просяць грамадзян, якія нешта ведаюць пра месцазнаходжянне Максіма Зянкевіча, паведаміць у РАСК Маладзечна па тэлефонах: (8-176) 77-04-83, (8-044) 779-83-11 або 102.

 

• Текст доступен на языке: Русский