Фота nn.by.

Павышэнне зарплаты медыцынскім работнікам ўжо рыхтуецца. Гэта ў эфіры АНТ пацвердзіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

«Прэзідэнтам пастаўлена задача да 2025 года падвоіць заробкі для медыцынскіх работнікаў. Зараз мяняюцца механізмы аплаты працы. Мы мяняем інструменты. На сёння быў маленькі аклад і 44 надбаўкі (стымулюючага, кампенсавальнага характару), якія ўстанаўліваліся альбо галоўным доктарам, альбо прадстаўніком на месцах. З

аўсёды быў нейкі элемент суб’ектывізму. На сёння аклад падвышаецца істотна, але стымулюючых і кампенсавальных надбавак становіцца ўсяго толькі 13. Гэта той інструмент, які дазволіць у будучыні досыць хутка і ўсім павышаць заработную плату. На 2020 год плануецца 20-працэнтнае павышэнне», — сказаў Уладзімір Каранік

• Текст доступен на языке: Русский