25-гадовага вілейчука знайшлі загінулым у лесе на Мядзельшчыне

Пра гэта карэспандэнту распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Устанавілі асобу загінулага – гэта 25-гадовы жыхар Вілейкі, які знік 23 жніўня.

– Ад 23 жніўня зніклага шукалі супрацоўнікі экстранных службаў і валанцёры. Знайшлі загінулым 25 жніўня ў лесе. Па папярэдніх дадзеных у смерці няма крыміналу, – кажа Таццяна Беланог.

Падрабязнасці СК не агучвае з этычных меркаванняў.

Па словах Таццяны Беланог, цяпер спецыялісты ўстанаўліваюць абставіны здарэння. Прычыну смерці назавуць пасля экспертызы.

• Текст доступен на языке: Русский