За два дні – 55 кіроўцаў. Як праходзяць акцыі ДАІ на Маладзечаншчыне

Дзве акцыі ДАІ праходзяць у гэтыя дні ў Маладзечанскім раёне – «Увага! Дзеці!» і «Маленькі пасажыр – вялікая адказнасць». 

Як расказаў карэспандэнту інспектар ДАІ Сяргей Бартош, за два дні, 25 і 26 жніўня, 48 кіроўцаў, спынілі за тое, што яны ехалі без уключаных фар.

У рамках акцыі «Маленькі пасажыр – вялікая адказнасць» выявілі сем фактаў, калі дзяцей перавозілі няправільна.

• Текст доступен на языке: Русский