Шукаюць маладзечанца, які пайшоў адпачываць на Ушу і не вярнуўся. Сёння «Анёл» збірае пошукавую групу

Знік 32-гадовы маладзечанец Максім Сяргеевіч Лобан. Яго шукае атрад «Анёл» і РАУС Маладзечна.

Вядома, што ўвечары 15 жніўня мужчына адпачываў на дамбе на рацэ Уша ў раёне вуліцы Чарняхоўскага. Дамоў ён не вярнуўся.

Мужчына зарэгістраваны па адрасе: Маладзечна, вуліца Новы Свет, дом 103.

Прыкметы: рост 170 сантыметраў, худы, блакітныя вочы, цёмныя валасы.

Асобыя прыкметы: на спіне знізу прадаўгаватая радзімая пляма.

Быў апрануты: цёмная байка, джынсы.

У мужчыны – праблемы з нагамі. Ён можа хадзіць толькі на невялікія адлегласці.

Хто ведае, дзе знаходзіцца Максім Лобан, валанцёры просяць тэлефанаваць па тэлефонах: (8-025) 684-82-56, (8-029) 181-71-29 або 102.

Сёння, 28 жніўня, «Анёл» збірае пошукавую групу. Збор у 18.00 на выездзе на Вілейку (аўтамабільны мост). Адзенне – для лесу, з сабой узяць зменнае.

Кантакты:  (+37525) 684-82-56, (+37525) 959-36-48.

• Текст доступен на языке: Русский