Фота euroradio.fm.

Мядзельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што ад 1 верасня пачынаецца сезон палявання на бабра і выдру, які будзе доўжыцца па 31 сакавіка ўключна.

Паляванне дазволена на працягу сутак наступнымі спосабамі: ружэйны з падыходу, з засады (у цёмны час сутак у прысутнасці службовай асобы карыстальніка паляўнічых угоддзяў), безружэйны.

Дазваляецца выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоулей, гладкаствольную паляўнічую зброю і патроны з куляй і карцеччу, пасткі (акрамя завес), паляўнічых сабак усіх парод, акрамя ганчакоў і хартоў.

Незаконнае паляванне на бабра і выдру, у залежнасці ад наступстваў, можа паслужыць падставай для прыцягнення да адміністрацыйнай альбо крымінальнай адказнасці.

Мядзельская міжраённая інспекцыя сумесна з іншымі прыродаахоўнымі і праваахоўнымі органамі пастаянна ладзіць мерапрыемствы па выяўленні браканьерства.

Калі вам стала вядома пра парушэнне прыроднага заканадаўства, то тэлефануйце па тэлефоне (8-01797) 50-7-40 альбо на «тэлефон даверу» Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь – 8 017 39 00000, або на тэлефон 102.

Усю інфармацыю правераць.

• Текст доступен на языке: Русский