Як паведамляецца на сайце БЕЛТА, у Мінскай вобласці захворванне на грып у 2018 годзе было практычна ў два разы менш за ўзровень 2017 года і склала 3,16 супраць 6,18 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва.

Знізілася і колькасць захворванняў на ВРВІ: у 2017 годзе было звыш 35 тыс. Выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва, у 2018-м стала 33,7 тыс.

У Мінскай вобласці захворванне сярод прышчэпленых асоб была больш чым у 10 разоў ніжэй, чым сярод ня прышчэпленых.

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік галоўнага ўрача Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Мілановіч.

• Текст доступен на языке: Русский