Фота Андрэя Рагінскага.

Нападаючы «Дынама-Маладзечна» падсумаваў матч з «Металургам».

Маладзечанскія дынамаўцы пачалі з перамогі сезон у Экстралізе

– Матч атрымаўся вострым з абодвух бакоў, шалі пераваліваліся то ў адзін, то ў другі бок. Але мы рады, што давялі справу да перамогі. Сапернік быў годны. Учора яны далі нам добры ўрок, а гледачам падарылі інтрыгу, – кажа Дрындрожык.

– Як ацэньваеце сваю гульню?

– Па сваёй гульні магу толькі сказаць тое, што ёсць яшчэ куды імкнуцца.

– Вырашальная шайба засталася за вамі. Якія эмоцыі адчувалі ў гэты момант?

– Успомніў, што забыўся дома выключыць прас. Спадзяюся, што хтосьці яго ўсё ж выключыў.

– 11 шайб за матч – выдатны падарунак для ўсіх аматараў хакея. Што можаце сказаць сваім заўзятарам?

– Хачу падзякаваць ўсім нашым заўзятарам за падтрымку і веру ў каманду да самага канца – гэта вельмі важна для нас. Гэтак жа, карыстаючыся выпадкам, хачу сказаць дзякуй за тое, як яны падтрымлівалі нас на працягу ўсяго Кубка Салея. Іх падтрымка, безумоўна, дадае сіл. Гэта наш шосты гулец, які заўсёды з намі. Дзякуй!

Наступны матч «Дынама» правядзе ў Маладзечне з «Гомелем» 30 жніўня. Пачатак – у 19:00.

• Текст доступен на языке: Русский