Фота belsat.eu

Большасць органаў дзяржкіравання падтрымліваюць забарону на продаж алкаголю асобам да 21 года. Пра гэта гаворыцца ў адказе на зварот грамадзян першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча.

У лісце сказана, што Міністэрства аховы здароўя неаднаразова выступала за тое, каб абмежаваць час і колькасць месцаў продажу алкаголю, забараніць рэалізоўваць іх асобам да 21 года, абмежаваць рэкламу моцных напояў і піва.

Гэтыя ініцыятывы падтрымлівае большасць органаў дзяржаўнага кіравання, яны ўключаныя ў якасці асобных мерапрыемстваў у падпраграму «Папярэджаньне і пераадоленне п’янства і алкагалізму» дзяржпраграмы, якая прынята на 2016-2020 гады.

У прыватнасці, гаворыцца ў адказе, з мэтай абмежавання даступнасці алкагольных напояў прадугледжаны шэраг мер:

– стварэнне ў населеных пунктах, на тэрыторыі паркаў культуры адпачынку зон, свабодных ад гандлю алкагольнымі, слабаалкагольнымі напоямі і півам;

– ініцыяванне поўнай забароны рэкламы слабаалкагольных напояў і піва ў сродках масавай інфармацыі, на радыё і тэлебачанні;

– прапрацоўка пытання аб мэтазгоднасці колькасці магазінаў, якія рэалізуюць алкагольныя напоі не больш за 1 на 5000 насельніцтва;

– ініцыяванне забароны рознічнага гандлю алкагольнымі напоямі па-за ізаляваных аддзелаў у крамах плошчай ад 1500 кв. метраў.

Пакуль усе гэтыя меры не дзейнічаюць.

• Текст доступен на языке: Русский