Фота ont.by

Беларусы сталі выдаткоўваць менш грошай на харчаванне. Колькасць грошай на нехарчовыя тавары і аплату паслуг – павялічылася. Пра гэта сведчыць дадзеныя Белстата па выніках выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця.

Па-ранейшаму найбольшая доля спажывецкіх выдаткаў прыпадае на харчаванне – 39,5% (у другім квартале 2018 га – 39,9%). Доля выдаткаў на алкаголь і цыгарэты паменшылася з 3,1% да 3%.

На аплату нехарчовых тавараў прыйшлося 31,4% ад агульных спажывецкіх выдаткаў (у другім квартале 2018 га – 31,3%). На 0,4% зменшыліся выдаткі на абутак і вопратку (да 6,9%). На 0,2% – на прадметы асабістага карыстання (2,3%). Нязначна вырасла доля выдаткаў на прадметы хатняга ўжытку і бытавую тэхніку з 4,1% да 4,2%.

На аплату паслуг у другім квартале прыйшлося 26,1% выдаткаў (25,7% у аналагічным перыядзе мінулага года). Пры гэтым доля выдаткаў вырасла практычна на ўсе віды паслуг.

На 0,2% павялічылася доля выдаткаў на паслугі устаноў культуры, спорту, турыстычныя і экскурсійныя паслугі (да 2,5%), а таксама на паслугі грамадскага транспарту (да 2,7%). На медыцынскія і санаторна-аздараўленчыя паслугі выдаткі павялічыліся з 1,5% да 1,6%, на паслугі сувязі з 5,1% да 5,2%, адукацыі – 1,2% да 1,3%. Доля ЖКП у тратах засталася ранейшай – 7,2%.

• Текст доступен на языке: Русский