Фота sb.by у якасці ілюстрацыі.

Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Маладзечанскага РАУС знойдзена без вестак зніклая Кацярына Ашманкевіч. У дадзены момант жыцця і здароўю дзяўчыны нічога не пагражае.

Нагадаем, дзяўчына знікла 25 жніўня. 17-гадовая Кацярына Ашманкевіч не прыйшла начаваць у інтэрнат. Дзяўчына вучыцца на другім курсе Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа.

 

• Текст доступен на языке: Русский