Маладзечанскія міліцыянеры затрымалі двух мужчын за распіццё алкаголю. Адзін з іх раней днём скраў тэлефон

У Маладзечанскі РАУС звярнулася 57-гадовая грамадзянка, якая паведаміла, што невядомы скраў мабільны тэлефон, які яна забыла на вуліцы. 

Аператыўнікі высветлілі, што жанчына забыла на лаўцы тэлефон «Honor», але яго ўжо не было на тым месцы, на якое яна ўказала.

У поле зроку праваахоўнікаў патрапілі двое мужчын, калі міліцыянеры абследавалі тэрыторыю. За распіццё спіртнога ў грамадскім месцы парушальнікі былі дастаўлены для разбору ў РАУС. У дачыненні да мужчын склалі адміністрацыйныя пратаколы па арт. 17.3 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Падчас правядзення далейшых праверачных мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўсталявалі дачыненне аднаго з мужчын да крадзяжу мабільнага тэлефона.

Падазраваным аказаўся 31-гадовы гараджанін. Фігурант прызнаўся, што, убачыўшы на лаўцы тэлефон, падабраў сродак сувязі і схаваў у хляве на той жа вуліцы. Аднак пасля «візіту» ў міліцыю за распіццё спіртнога, зламыснік вырашыў «перастрахавацца» і выкінуў тэлефон. Але такія меры засцярогі не дапамаглі мужчыну. Міліцыянеры знайшлі тэлефон у траве каля гаспадарчай пабудовы.

• Текст доступен на языке: Русский