Марыя Парамонава з медалём. Фота ostrovets.by

Беларусы заваявалі 42 узнагароды на VI адкрытым чэмпіянаце Прыбалтыкі па лёгкай атлетыцы сярод ветэранаў, чатыры з якіх – на рахунку Марыі Парамонавай з Астраўца.

Удзельнікаў VI Baltic Open Masters Athletics Championship прымалі ў Вільні на стадыёне «Вінгіс-парк».

Для ўдзелу ў чэмпіянаце ў сталіцу суседняй краіны прыехалі прафесіяналы і аматары лёгкай атлетыкі з Беларусі, Расіі і Украіны. Гаспадары спаборніцтваў былі прадстаўлены атлетамі Літвы, Латвіі і Эстоніі. Многія з іх ужо сустракаліся на стартах зімовага і летняга чэмпіянату Беларусі класа «Мастэрс».

Беларусь прадстаўлялі ветэраны лёгкай атлетыкі з Гродна, Слоніма, Ашмянаў і Астраўца, а таксама з Мінска, Рагачова, Пінска, Віцебска, Круглага і Светлагорска.

Скарбонка ўзнагарод беларусаў аказалася вельмі важкай: 26 залатыя, 12 сярэбраныя і 4 бронзавыя медалі. Праўда, усё без водбліску высакародных металаў: ўзнагароды з выявай адзінства прыбалтыйскіх краін былі вырабленыя з дрэва ў народным стылі, як і спецыяльныя прызы за перамогу ў абсалютным першынстве.

Фота ostrovets.by

Марыя Парамонава ўжо даўно зарэкамендавала сябе ў якасці фаварыта на падобных спаборніцтвах. На гэты раз яна стала лепшай у скачках у вышыню і заняла другія месцы ў адзіночным і трайным скачках у даўжыню. Таксама ў прадстаўніцы Астраўца каманднае срэбра ў складзе эстафетнага квартэта 4х100 метраў.

• Текст доступен на языке: Русский