Фота УУС Мінаблвыканкама

У Баярах на прысядзібным участку 52-гадовага мясцовага жыхара праваахоўнікі выявілі самагонны апарат, а дакладней, яго складовыя часткі.

Некаторыя з іх, яшчэ нават цёплыя, стаялі і «астуджаліся» на вуліцы. А халадзільнік і сухопарнік знаходзіліся ўнутры гаспадарчай пабудовы. Памяшканне гаспадар выкарыстоўваў для захоўвання прылады, а па меры неабходнасці ў якасці самагоннай «лабараторыі».

Уладальнік вытворчага агрэгата прызнаўся, што літаральна за дзве гадзіны да прыезду міліцыянераў выгнаў партыю самагонкі. Апарат разабраў, каб вывезці за межы ўчастка. Але давесці намер да канца не паспеў – ўмяшаліся людзі ў пагонах.

Падчас агляду ў хляве праваахоўнікі выявілі ёмістасць з 20 літрамі самагонкі. Моцны напой і апарат канфіскавалі.

Мужчына растлумачыў, што «натурпрадукт» рабіў выключна для сябе. Раней ён двойчы трапляў у поле зроку супрацоўнікаў міліцыі за самагонаварэнне. Дарэчы, ёсць у яго біяграфіі і судзімасць за маёмаснае злачынства.

Фота УУС МІНАБЛВЫКАНКАМА.

• Текст доступен на языке: Русский