Сямнаццаць астраўчан аштрафавалі за вырошчванне маку

Семнаццаць жыхароў Астравецкага раёна ў гэтым годзе заплацілі штраф за тое, што вырошчвалі нарказмяшчальныя культуры.

Старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Астравецкага РАУС Аляксей Доўкша кажа, што ў Астравецкім раёне праблема наркотыкаў стаіць не так востра, як у вялікіх гарадах.

Супрацоўнікі групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Астравецкага РАУС рэгулярна тлумачаць мясцовым жыхарам, што вырошчваць мак, каноплі і іншыя культуры, з якіх робяць наркотыкі, катэгарычна забаронена. Тым не менш, кожны год міліцыянеры выяўляюць людзей, на агародах якіх красуюцца гэтыя самыя расліны.

Часцей за ўсё парушальнікамі аказваюцца пенсіянеры.

Калі ж супрацоўнікі пачынаюць тлумачыць, што з маку вырабляюць наркатычнае сродак – опіум, бабулі робяць вялікія вочы, апраўдваючыся, што мак ім патрэбны для пірагоў і булачак і яны ведаць не ведаюць ні пра якія наркотыкі.

За вырошчванне нарказмяшчальных раслін без мэты збыту прадугледжаны штраф да 20 базавых велічынь (510 рублёў).

Калі ж забароненыя расліны вырошчваюцца для збыту – надыходзіць крымінальная адказнасць у выглядзе абмежавання або пазбаўлення волі да трох гадоў. Калі правапарушэнне здзяйсняецца паўторна, тэрмін пазбаўлення волі павялічваецца да сямі гадоў. Калі злачынства здзейснена арганізаванай групай асоб, са свабодай прыйдзецца развітацца на тэрмін да пятнаццаці гадоў, магчыма пазбавіцца і маёмасці.

• Текст доступен на языке: Русский