Фота aif.ru

У гэтыя выхадныя чатыры каманды Павілля згуляюць чарговыя матчы ў Першай і Другой лігах.

Першая ліга

Смаргонцы сустрэнуцца з «Оршай» на тэрыторыі саперніка. Аршанцы займаюць дзясатае месца ў турнірнай табліцы Першай лігі. Каманда мае 6 перамог, 1 нічыю і 9 параз. Дзмітры Іваноў – футабаліст «Оршы» – знаходзіцца на другой пазіцыі ў рэйтынгу бамбардыраў гэтага чэмпіянату. На яго ліку ўжо 11 галоў.

«Смаргонь» займае трынаццатае месца ў турніры (3 перамогі, 2 нічыі, 11 параз).

31 жніўня ў 17:00 – Орша, гарадскі стадыён

Другая ліга

«Маладзечна» збіраецца працягнуць пераможную серыю ў матчы з «Горкамі». «Горкі» займаюць 11 радок у турнірнай табліцы (4 перамогі, 7 нічыі і 6 параз). Маладзечанскія футбалісты знаходзяцца на трэцім месцы. Ад першага месца іх аддзяляе 9 ачкоў. А яшчэ Уладзіслаў Кнацько-Штэрк на чацвёртай пазіцыі ў спіску бамбардзіраў лігі – у яго 12 галоў.

31 жніўня ў 17:00 – Маладзечна, гарадскі стыдыён

Чысцінскі «Андэрдог» працягвае выступ у Другой лізе гульнёй з асіповіцкімі футбалістамі. «Асіповічы» займаюць восьмае месца (8 перамог, 2 нічыі, 7 параз). Чорна-жоўтыя – на шостым месцы.

31 жніўня ў 17:00 – Асіповічы, стадыён «Юнацтва»

«Ашмяны» прапусцілі мінулы тур, але рыхтуюцца зарабіць яшчэ адну перамогу ў сваю скарбонку. Ашмянцы займаюць другое месца ў лізе, пераследуючы дзяржынскі «Арсенал». На гэты раз каманда згуляе з «Уздой». Сапернік знаходзіцца на пятым месцы (10 перамог, 1 нічыя, 6 параз). Чакаем дуэлі паміж галоўнымі галеадорамі камандаў: Дзмітры Купнеўскі з боку Ашмянаў і Аляксея Хадневіча з боку Узды.

31 жніўня ў 18:00 – Узда, гарадскі стадыён