Ад 1 студзеня ў Беларусі падымуць мінімальную заработную плату. Пра гэта tut.by паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Рост мінімальнай заработнай платы прадугледжаны пастановай Савета міністраў ад № 582. З новага года яна складзе 375 рублёў. Цяпер мінімальны заробак 330 рублёў. Такі памер быў усталяваны з 1 студзеня 2019 года.

Мінімальная заработная плата – гэта самы нізкі дапушчальны памер аплаты працы для ўсіх без выключэння сфер дзейнасці. Прасцей кажучы, менш плаціць работніку нельга, калі ён працуе на поўную стаўку і выконвае нарматыўны аб’ём работ. Калі пры гэтых умовах работніку плацяць менш, гэта лічыцца парушэннем.

Мінімальная заработная плата ў Беларусі усталёўваецца 1 студзеня кожнага года. Аднак яна можа індэксавацца і часцей у адпаведнасці з эканамічнай сітуацыяй у краіне.

Нагадаем, раней прэм’ер-міністр Сяргей Румас, прадстаўляючы праграму дзейнасці ўрада на 2018-2020 гады на пасяджэнні палаты прадстаўнікоў, заявіў, што ў Беларусі хочуць павысіць мінімальную зарплату да мінімальнага спажывецкага бюджэту. Зараз МСБ для працаздольнага насельніцтва складае 473 рубля 67 капеек. «Ва ўрадзе прапрацоўваюцца падыходы па давядзенню памеру мінімальнай заработнай платы да яе прымальнага ўзроўню – не ніжэй мінімальнага спажывецкага бюджэту», – адзначыў прэм’ер-міністр.

• Текст доступен на языке: Русский