Вы ведалі, што ў нашым рэгіёне ёсць вёска, дзе літоўскую мову вучаць з дзіцячага садка? Дзе педагогі працуюць «вахтамі»: на вучэбны тыдзень прыязджаюць настаўнічаць з Літвы, а ў выхадныя едуць дамоў, у Вільню?

Прозвішчы Мажэйкас і Мажэйкене – тут даволі сабе звычайныя. А бацькі часцей клічуць дачушку Онай, чым Ганнай.

… Да вёскі Рымдзюны, што ў нашым рэгіёне на Астравеччыне, з Маладзечна або Вілейкі даехаць цяжэй, чым з Вільні.

З Вільні ў гэтыя мясціны ходзіць прамы аўтобус. А вось Маладзечну пашанцавала менш:

  • дзве гадзіны на машрутцы да Астраўца
  • каля гадзіны на аўтобусе да вёскі Гіры
  • а адтуль – пешшу да Рымдзюнаў (там недалёка)

І ўвага! У гэты ж дзень дамоў вы, хутчэй за ўсё, трапіць не зможаце.

Мы вырашылі не праходзіць гэты квэст. Паехалі ў Рымдзюны на машыне.

Усе надпісы ў Літоўскім цэнтры адукацыі, культуры і інфармацыі ў Рымдзюнах – на трох мовах.

Гадзіна ў дарозе – і мы на месцы.

– Раскажыце, што цікавага ў вашай вёсцы, – звяртаемся да мясцовага жыхара.

– Гэта не вёска, гэта – аграгарадок! – з гонарам і дакорам адказвае мужчына.

Але ж адметнасць Рымдзюнаў, безумоўна, не ў гэтым.

Глядзіце:

Па-літоўску тут не толькі размаўляюць. Яшчэ спяваюць

Так упрыгожвае сцены сваёй хаты Марыя Мажэйкене.

Узор дыялекту гервяцкага краю

Вось такую мапу мы пабачылі на сцяне ў адной з хат.

Наталля Бялячыц – пра гарбату-брэнд

Марыя Мухніцкая – пра літоўскую кухню і жэмайчу

На адметных рымдзюнскіх могілках

Матэрыял зроблены ў межах праекта «Летняя школа фактчэкінга і візуалізацыі-2019»

Фота Аксаны Ярашонак і Ігара Палынскага.

Відэа Ігара Палынскага.