Фота mlh.by.

Першы ў Беларусі завод па вытворчасці хвойнай фанеры адкрылі ў Смаргоні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Буйны праект з аб’ёмам інвестыцый амаль 130 мільёнаў долараў рэалізавала кампанія «Кранаспан» на тэрыторыі СЭЗ «Гродна-Інвест».

– Адкрыццё новага завода для лясной гаспадаркі мае важнае значэнне, – адзначыў міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа. – Кампанія «Кронаспан» – адзін з найбуйнейшых партнёраў для лясгасаў галіны.

Новы завод – высокааўтаматызаваная інавацыйная вытворчасць, магутнасці якога дазваляюць перапрацоўваць каля аднаго мільёна кубаметраў хвойнай драўніны.  Тут будзе занята 120 чалавек.

 

• Текст доступен на языке: Русский