У Беларусі аптымізавалі патрабаванні да раскладу і рэжыму навучальных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Адпаведную інфармацыю размясціла Міністэрства аховы здароўя на сваім сайце, растлумачваючы нормы пастановы Саўміна ад 7 жніўня 2019 года нумар 525 «Аб зацвярджэнні спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі», паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, аптымізаваныя патрабаванні да раскладу і рэжыму навучальных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Так, выключана патрабаванне аб чаргаванні цяжкіх і лёгкіх навучальных прадметаў, дазволена правядзенне кантрольных работ у панядзелак, здваенне урокаў па фізкультуры для вучняў старэйшых за 18 гадоў, скарочана працягласць перазменкі, дапушчана правядзенне факультатыўных урокаў перад пачаткам навучальных заняткаў, калі яны пачынаюцца ў 9.00.

У плане харчавання дзяцей вызначаны асноўныя патрабаванні па папярэджанні групавой захваральнасці на вострыя кішэчныя інфекцыі.