На Вілейшчыне 14-гадовы скутарыст уцякаў ад ДАІ

Скутар падлетак узяў без дазволу бацькоў. Работнікі ДАІ заўважылі парушальніка ў вёсцы Камары, што ў Асіпавіцкім сельсавеце. ДАІ далі хлопцу сігнал спыніцца, але той праігнараваў яго. 

Інспектары ДАІ пачалі пагоню. Дагналі непаўналетняга кіроўцу ля вёскі Гасцілава. Падлетак – жыхар вёскі Камары, вучыцца ў школе, распавялі ў ДАІ Вілейкі.

Адказваць за ўчынак падлетка будуць бацькі, бо хлопцу няма 16.

• Текст доступен на языке: Русский