Фота Сяргея Уладыкі.

Каманды Павілля правялі чарговыя сустрэчы ў футбольных чэмпіянатах. 

«Орша» 3:1 «Смаргонь»

Смаргонцы прайгралі выязную сустрэчу ў Оршы. Віталь Ганіч забіў першы мяч у гульне, але аршанцы на чале з Аляксандрам Кучеравым адыграліся яшчэ ў першым тайме. Дзмітры Іваноў у другім тайме забіў трэці гол на карысць «Оршы».

«Маладзечна» 3:1 «Горкі»

Маладзечанцы перамагаюць у чарговым матчы. Уладзіслаў Кнацько-Штэрк працягвае забіваць, і ў гэтай гульне ён аформіў гол першым. На 70-й мінуце футбаліст «Горак» Уладзімір Хількевіч зраўняў лік у сустрэчы. Мікіта Дудо і Сяргей Корсак змаглі дадаць да агульнага рахунку маладзечанцаў яшчэ два мячы.

Чытайце яшчэ: На шляху ў школу – на футбол!

«Асіповічы» 2:2 «Андэрдог»

«Андэрдога» і «Асіповічаў» хапіла толькі на першы тайм. Абедзе каманды абмяняліся галявымі атакамі, пакінулі лік 2:2 нязменным да фінальнага свістка. За «Андэрдог» адзначыўся Раман Гаеў, а першы гол, які прынёс лідэрства ў матчы, забіў футбаліст «Асіповічаў» у свае вароты.

«Узда» 3:6 «Ашмяны-БДУФК»

Матч каманд апынуўся багатым на галы. Ашмянскія футбалісты – Смірноў і Смаль – забілі першыя мячы ў матчы, а потым Вадзім Бацяноўскі зменьшыў адрыў сапернікаў з Ашмянаў. Але гэта не хапіла «Уздзе» для перамогі. Смірноў разам з Ладуцька,  Бураковым і Купнеўскім забілі яшчэ па аднаму галу. Мячы Будая і Туміловіча не дапамаглі адыграцца гаспадарам.