На Мінску-Пасажырскім цяпер працуюць 10 новых тэрміналаў самаабслугоўвання, дзе пасажыры могуць самастойна купіць квіткі на цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа і гарадскіх ліній, распавялі ў прэс-цэнтры беларускай чыгункі.

У гэтых тэрміналах можна расплаціцца як банкаўскімі карткамі, так і наяўнымі грашыма. Квіток можна набыць у касе, у самім цягніку гарадскіх ліній можна расплаціцца карткай. Акрамя таго, можна набыць шматразовы праязны.

З іншых навацый: за пасцелю з 2 верасня аплаціць можна адразу ў білетнай касе разам з купляй квітка.

— Зноў жа, гэта робіцца для зручнасці пасажыраў, у якіх не заўсёды ёсць з сабой наяўныя грошы, каб расплаціцца з правадніком, — удакладнілі ў прэс-цэнтры.