1 верасня вілейскія актывісты наведалі месца расстрэлу Расціслава Лапіцкага ва ўрочышчы Красны Беражок на Вілейшчыне.

Расцісла́ў Лапі́цкі  — арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948—1950 гадах.

Ён нарадзіўся ў вёсцы Касута на Вілейшчыне 1 верасня 1928 года ў сям’і святара.

У патрыятычным руху быў ад 1944 года. У Мядзеле стварыў нелегальную моладзевую антыкамуністычную арганізацыю.

15 чэрвеня 1950 года ў Маладзечне адбыўся суд над Лапіцкім і яго паплечнікамі. Іх абвінавачвалі не толькі ў «вражеской пропаганде», але і ў здзяйсненні тэрарыстычных актаў.

Сведчанні Расціслава Лапіцкага на судзе былі прамовамі-абвінавачаннямі рэжыму.

Ён гаварыў, як бальшавікі выгналі яго сям’ю зімою з хаты, як яны зневажаюць за веру ў Бога, закрываюць цэрквы і касцёлы, як прыніжаюць беларускую мову, як душаць людзей непамернымі падаткамі, даводзячы да самагубства.

28 кастрычніка 1950 года за сваю дзейнасць і перакананні Расціслаў Лапіцкі быў расстраляны ў Красным Беражку.

Актывісты прыбралі на месцы расстрэлу, усклалі кветкі.

Больш падрабязна пра Расціслава Лапіцкага можна прачытаць тут.

 

• Текст доступен на языке: Русский