У возеры Свір мясцовыя жыхары знайшлі тапельца

29 жніўня жыхары гарадскога пасёлка Свір на Мядзельшчыне паведамілі ў міліцыю пра тое, што знайшлі тапельца ў возеры.

На месца прыехалі выратавальнікі і міліцыянеры.

Як распавялі ў Мядзельскай выратавальнай станцыі, тапелец – 78-гадовы жыхар Жодзіна. У гэтай мясцовасці ён меў лецішча.

Тапельца мясцовыя жыхары ўбачылі з берага.

Па словах выратавальнікаў, хутчэй за ўсё, мужчына патануў раней, чым 29 жніўня. Аднак дакладную дату і прычыну ўстановіць экспертыза.

• Текст доступен на языке: Русский