17-гадовага хлопца з Астравеччыны падазраюць у крадзяжы некалькі ровароў

На Астравеччыне работнікі крымінальнага вышуку затрымалі серыйнага злодзея ровараў.

На сёння ўстанавілі тры факты крадзяжоў. Цяпер правяраюць, ці датычны малады чалавек да іншых падобных здарэнняў.

Ва ўсіх устаноўленых выпадках 17-гадовы хлопец бесперашкодна браў пакінутыя гаспадарамі ў пад’ездах шматкватэрных жылых дамоў ровары і ўжо на іх самастойна ад’язджаў да месца жыхарства – у вёску непадалёк.

У гутарцы з аператыўнікамі хлопец паведаміў, што ровары крыў для сябе,  аб продажы не думаў.

Праваахоўнікі таксама ўставілі змоўшчыка падазраванага. Іх дзеянням даецца прававая ацэнка. Распачалі крымінальную справу.

• Текст доступен на языке: Русский