Фота fiba.basketball

Адкрыты турнір па баскетболе 3х3 «Планета баскетбола – Аранжавы Атам», пройдзе 7 верасня на баскетбольным стадыёне гімназіі №1.

Рэгістрацыя пачнецца ў 10:00.

Турнір праводзіцца асобна для мужчынскіх і жаночых каманд. Да ўдзелу ў турніры дапускаюцца мужчынскія і жаночыя каманды, якія прадстаўляюць калектывы фізічнай культуры камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў, арганізацый, а таксама зборныя каманды жыхароў і гасцей Астравецкага раёна.

Колькасць каманд ад аднаго калектыва не абмежавана. Склад каманды: 4 чалавек + 1 трэнер.

Расклад

10:00 – 10:30 – прыезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў;

10:30 – 10:50 – судзейская калегія;

10:50 -11:00 – адкрыццё спаборніцтваў;

11:00 – 14.00 – спаборніцтвы па баскетболе 3х3;

14:00 -14:30 – падвядзенне вынікаў, ўзнагароджанне, закрыццё.

Даведкі па тэлефонах: (8-01591) 74-5-17; 79-9-32.

• Текст доступен на языке: Русский