Форум пройдзе ад 11 да 18:30 у суботу, 7 верасня. Мерапрыемства пройдзе ў цэнтры “Адкрытая прастора” па адрасе Валынца, 12Б.

Для удзельнікаў правядуць лекцыі і майстэрні практыкуючыя псіхолагі і спецыялісты сумежных прафесій з Мінска і Маладзечна. Яны раскажуць, як псіхалагічныя веды можна прымяніць у штодзённым жыцці.

Чым будуць займацца на форуме

Абмяркуюць тэмы выхавання дзяцей, узаемадзеяння з падлеткамі, адносінаў паміж мужчынай і жанчынай.

Раскажуць пра парушэнні харчовых паводзінаў і як фарміруюцца залежнасці.

Будуць разбірацца з эмацыйным інтэлектам і функцыямі эмоцый, эмацыйнай самарэгуляцыяй.

Раскажуць пра мудрасць цялеснага інтэлекта. Як дапамагчы добра сябе адчуваць, быць задаволеным адносінамі і жыццём у цэлым. Навучаць тэрапеўтычнаму танцу.

Спікеры выкарыстоўваюць гештальт-тэрапію, экзістэнцыяльную тэрапію, танца-рухальную тэрапію, арт-тэрапію, цялесна-арыентаваную тэрапію, сямейную сістэмную тэрапію, псіхадынамічную тэрапію.

Удзел бясплатны для тых, хто прайшоў рэгістрацыю. Зарэгістравацца можна па спасылцы.

• Текст доступен на языке: ruРусский