Актыўныя жыхары двара па вуліцы Скарыны, 1 учора зладзілі свята, прысвечанае пачатку навучальнага года.

Арганізавалі свята Ірына Тархан і Алена Зайцава. Іншыя суседзі дапамагалі ўпрыгожваць пляцоўку.

Вольга Малько прадставіла дог-шоу. Яе гадаванец Ірма хоць і не мае пароды, выконвае розныя трукі, напрыклад, ловіць фрысбі. Сабака  мае дыплом па агульным курсе дрэсіроўкі, нядаўна навучыўся працаваць носам. Дрэсіруе Ірму гаспадыня.

Вольга расказала дзецям, як правільна знаёміцца з сабакамі, узаемадзейнічаць з імі і сябраваць.

Аніматар з клуба “Задорынка” пірат Селядзец праводзіла для дзяцей конкурсы. А галоўнай прыгодай пірацкай вечарыны стаў пошук скарба. Удзельнікі па слядах знаходзілі падказкі. І ў выніку знайшлі скарб – салодкія гасцінцы. З іх пасля зрабілі салодкі стол для ўсіх удзельнікаў.

На свята завітала каля 40 дзяцей, разам з дарослымі ўдзельнікаў было каля ста чалавек.

Фота зрабіў Валянцін Тархан.

• Текст доступен на языке: ruРусский