Фота vox.com

Жорсткія дыскусіі з нагоды абортаў у ЗША звычайна засяроджаны на правах маці і будучага дзіцяці. Але нядаўна ў суд падаў жыхар Алабамы супраць яго дзяўчыны, таму што яна зрабіла аборт супраць яго волі.

Мужчына прад’явіў іск клініцы абортаў у Алабаме, дзе ў 2017 годзе яго дзяўчына зрабіла аборт на шостым тыдні цяжарнасці супраць яго волі.

Гэта справа з’яўляецца першым у сваім родзе, паколькі суд прызнаў плод істцом, а яго бацька прадстаўніком інтарэсаў дзіцяці.

– Я выступаю ад імя ўсіх мужчын, якія хацелі пакінуць свайго дзіцяці, – заявіў мужчына ў каментары журналістам. – Я прасіў і маліў яе, я спрабаваў пагаварыць з ёй пра тое, як я магу дапамагчы. Але ў рэшце рэшт я не змог змяніць яе рашэнне.

У 1976-м Вярхоўны суд ЗША адмяніў згоду бацькі на аборт. А ў 1992-м суд вырашыў, што жанчыны маюць права не паведамляць мужчыну аб перапыненні цяжарнасці.

У траўні 2019 года ў штаце Алабама амаль цалкам забаранілі аборты – нават у выпадках гвалту і інцэсту.